Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Венесуэлы ў сувязі з гібеллю людзей пры выбуху на НПЗ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавесу, а таксама родным і блізкім загінуўшых у выніку выбуху на буйнейшым нафтаперапрацоўчым заводзе краіны на паўвостраве Парагуана.