Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку, а таксама сем'ям, родным і блізкім загінуўшых у выніку аварыі на шахце імя А.Ф.Засядзькі.

    "Беларускі народ шчыра падзяляе пачуццё глыбокага смутку ў сувязі з трагічнай гібеллю шахцёраў", - гаворыцца ў спачуванні.