Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Турцыі Абдулаху Гюлю
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя
беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні і перадаў словы
падтрымкі Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Абдулаху Гюлю, родным і блізкім
загінуўшых, а таксама пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым у выніку
аварыі на шахце ў турэцкім горадзе Сома.
"Рэспубліка Беларусь гатова прыйсці на дапамогу Вашай краіне і аказаць неабходнае садзейнічанне ў рэабілітацыі шахцёраў, якія пацярпелі ад гэтай катастрофы", - гаворыцца ў спачуванні.
"Рэспубліка Беларусь гатова прыйсці на дапамогу Вашай краіне і аказаць неабходнае садзейнічанне ў рэабілітацыі шахцёраў, якія пацярпелі ад гэтай катастрофы", - гаворыцца ў спачуванні.