Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе, родным і блізкім загінуўшых і пацярпелых у выніку крушэння парома "Сэволь" у раёне вострава Чындо.

    "З глыбокім смуткам у Рэспубліцы Беларусь успрынялі паведамленне аб чалавечых ахвярах у выніку крушэння парома "Сэволь" каля вострава Чындо. Асабісты боль адчуваю ў сувязі з гібеллю вучняў школы Данвон у час гэтай трагедыі", - гаворыцца ў спачуванні.