Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Калумбія Хуану Мануэлю Сантасу
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
ў сувязі са смерцю вядомага калумбійскага пісьменніка, журналіста і палітычнага
дзеяча, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Габрыэля Гарсія Маркеса
выказаў спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Калумбія Хуану Мануэлю Сантасу, родным
і блізкім пісьменніка, а таксама ўсяму калумбійскаму народу.
Як адзначаецца ў спачуванні, у Беларусі паведамленне аб смерці Гарсія Маркеса было ўспрынята з глыбокім болем і смуткам. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што творчасць Гарсія Маркеса, якая прасякнута глыбокай любоўю, цеплынёй і павагай да чалавека і Радзімы, прынесла яму славу вялікага мастака сусветнай прозы і знайшла шмат паклоннікаў сярод беларускіх чытачоў.