Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Філіпіны Бенігна Акіна III

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Філіпіны Бенігна Акіна III, усяму філіпінскаму народу, родным і блізкім загінуўшых у выніку тайфуну.