Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну, усяму расійскаму народу, родным і блізкім загінуўшых пры аварыі поезда ў Маскоўскім метрапалітэне.

    "Паведамленне аб аварыі поезда на Арбацка-Пакроўскай лініі Маскоўскага метрапалітэна, што прывяла да чалавечых ахвяр, болем адгукнулася ў сэрцах беларусаў, якія шчыра падзяляюць з Вамі пачуццё смутку", - гаворыцца ў спачуванні.