Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Нігерыі Гудлаку Джонатану

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя Гудлаку Джонатану, родным і блізкім загінуўшых у выніку тэрарыстычнага акта ў горадзе Кана, а таксама ўсяму нігерыйскаму народу.