Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Латвіі Андрысу Берзіньшу
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Латвійскай Рэспублікі Андрысу Берзіньшу, а таксама родным і блізкім загінуўшых у выніку абрушэння даху ў рыжскім гандлёвым цэнтры.
У спачуванні гаворыцца, што ў Беларусі з глыбокім болем і смуткам успрынялі паведамленне аб шматлікіх чалавечых ахвярах у выніку трагедыі, якая
здарылася.