Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Кеніі Ухуру Кеніята

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Кенія Ухуру Кеніята, родным і блізкім загінуўшых у выніку тэракта ў гандлёвым цэнтры ў горадзе Найробі.

    У спачуванні падкрэсліваецца, што Беларусь рашуча асуджае любыя формы і праявы тэрарызму і экстрэмізму, ахвярамі якога становяцца мірныя людзі.