Спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Хасану Раўхані

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Хасану Раўхані, усяму іранскаму народу, а таксама родным і блізкім Алі Акбара Хашэмі Рафсанджані ў сувязі са смерцю былога Прэзідэнта Ірана.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі паведамленне аб смерці вядомага палітыка, аднаго з выдатных дзеячаў Ісламскай рэвалюцыі і навейшай іранскай гісторыі.