Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Ірана Хасану Роўхані

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Хасану Роўхані, а таксама родным і блізкім загінуўшых у выніку крушэння пасажырскага авіялайнера паблізу Тэгерана.