Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Ірана Махмуду Ахмадзінежаду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Махмуду Ахмадзінежаду, родным і блізкім загінуўшых у выніку разбуральнага землетрасення, якое адбылося ў іранскай правінцыі Бушэр.