Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Егіпта ў сувязі з ДТЗ са школьным аўтобусам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Арабскай Рэспублікі Егіпет Мухамеду Мурсі ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі, абсалютную большасць з якіх складаюць дзеці, у выніку ДТЗ са школьным аўтобусам на чыгуначным пераездзе ў правінцыі Асьют.

    Аляксандр Лукашэнка перадаў таксама словы падтрымкі родным і блізкім загінуўшых і пажадаў больш хуткага выздараўлення пацярпелым.