Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху Саіду аль-Сісі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фатаху Саіду аль-Сісі і егіпецкаму народу, а таксама родным і блізкім загінуўшых у выніку тэрактаў у Егіпце.

    "У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем успрынялі трагічнае паведамленне аб шматлікіх чалавечых ахвярах у сувязі з тэрарыстычнымі атакамі ў правінцыі Паўночны Сінай", - гаворыцца ў спачуванні.