Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Аргенціны Крысціне Элізабет Фернандэс дэ Кіршнер

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Аргенцінскай Рэспублікі Крысціне Элізабет Фернандэс дэ Кіршнер, родным і блізкім загінуўшых у выніку выбуху ў жылым будынку ў горадзе Расарыа. Кіраўнік дзяржавы таксама перадаў пажаданні хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым у выніку гэтай трагедыі.