Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльазізу Бутэфліку

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльазізу Бутэфліку, а таксама родным і блізкім загінуўшых у выніку авіякатастрофы.

    "У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем і смуткам успрынялі паведамленне аб шматлікіх чалавечых ахвярах у выніку авіякатастрофы каля горада Ум-эль-Бавакі", - гаворыцца ў спачуванні.