Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Расіі ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку паводкі ў Краснадарскім краі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну і ўсяму расійскаму народу ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку паводкі ў Краснадарскім краі.
Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, у Беларусі з глыбокім болем і смуткам успрынялі вестку аб гэтай трагедыі. "Прашу таксама перадаць словы падтрымкі родным і блізкім загінуўшых і пажаданні хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым", - гаворыцца ў віншаванні.