Аляксандр Лукашэнка вітае перамогу Уга Чавеса на прэзідэнцкіх выбарах

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вітае перамогу Уга Чавеса на праведзеных у Венесуэле прэзідэнцкіх выбарах і даручыў узмацніць усе напрамкі беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва. Адпаведнае даручэнне Кіраўнік дзяржавы даў 8 кастрычніка кіраўніцтву Адміністрацыі Прэзідэнта.

    "Не ведаю, як у вас, а ў мяне ноч была бяссонная ў сувязі з выбарамі ў Венесуэле. Я вельмі рад перамозе нашага сябра Уга Чавеса. Трэба сказаць, што ён малайчына. Нават нам ёсць чаму вучыцца на гэтых выбарах, – сказаў Прэзідэнт. – Гэта была безагаворачная перамога, і галоўны альтэрнатыўны кандыдат прызнаў сваё паражэнне. Гэта таксама дарагога каштуе, гэта годнасць гэтага чалавека".

    "Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што рыхтуецца віншаванне Уга Чавесу ад імя беларускага народа: "Мы ўжо звязваліся ноччу з дзеючым штабам Уга Чавеса, віншавалі яго, і ад імя беларускага народа павінна быць цёплае віншаванне гэтаму гераічнаму чалавеку. Таму што ў такой сітуацыі выйграць – гэта вялікі давер".

    "Думаю, што нам трэба будзе ў Венесуэле ўзмацніць усе свае напрамкі дзейнасці. Узмацненне павінна будзе адбыцца па ўсіх напрамках. Мы павінны дапамагчы Уга Чавесу адказаць дабром венесуэльскаму народу. Гэта для нас вялікі кавалак работы і пэўная выгада. Таму гэту частку мы павінны абавязкова ў Адміністрацыі Прэзідэнта прапрацаваць", – сказаў Кіраўнік дзяржавы.