Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Хелен Кларк і Джыхан Султанаглу ордэнам Францыска Скарыны

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў намесніка Генеральнага сакратара ААН, Адміністратара Праграмы развіцця ААН (ПРААН) Хелен Кларк і памочніка Генеральнага сакратара ААН, памочніка Адміністратара ПРААН, дырэктара рэгіянальнага бюро па краінах Еўропы і СНД Джыхан Султанаглу ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны Указ падпісаў Кіраўнік дзяржавы.

    Гэтай узнагароды яны ўдастоены за значны асабісты ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і ААН па правядзенні комплекснай рэабілітацыі і забеспячэнні ўстойлівага развіцця раёнаў, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.