Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў старшыню савета праўлення кампаніі "Эмсаш" Арслана Алі Рыза ордэнам Пашаны
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў старшыню савета праўлення акцыянернай кампаніі "Эмсаш" (Турэцкая Рэспубліка) Арслана Алі Рыза ордэнам Пашаны за значны асабісты ўклад у рэалізацыю беларуска-турэцкіх інвестыцыйных праектаў, умацаванне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Турцыяй.