Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў шматдзетных жанчын Гродзенскай вобласці ордэнам Маці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь сваім Указам узнагародзіў шматдзетных жанчын Гродзенскай вобласці ордэнам Маці.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэна Маці, у прыватнасці, удастоены іканапісец мясцовага рэлігійнага аб'яднання "Навагрудская епархія Беларускай праваслаўнай царквы" Людміла Апалька, прадавец Воранаўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Наталля Бальцюкевіч, повар ясляў-сада вёскі Агароднікі Лідскага раёна Ірына Гімік, прыёмная маці аддзела адукацыі, спорту і турызму Ваўкавыскага райвыканкама Галіна Красоўская, кладаўшчык камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Плем-завод "Рось" Ваўкавыскага раёна Алена Куратчык і іншыя.