Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў шэраг грамадзян краіны дзяржаўнымі ўзнагародамі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў шэраг грамадзян краіны дзяржаўнымі ўзнагародамі за шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, вялікі асабісты ўклад ва ўдасканаленне прававой сістэмы краіны, узорнае выкананне службовых абавязкаў, заслугі ў воінскай службе, развіцці аховы здароўя, сацыяльнай абароны насельніцтва, энергетычнай сістэмы, навукі, культуры, адукацыі, сферы абслугоўвання і спорту. Адпаведныя дакументы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 19 красавіка.
У прыватнасці, ордэна "За службу Радзіме" III ступені ўдастоены палкоўнік Віктар Хрэнін.
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны генеральны дырэктар ВА "БелаўтаМАЗ" - генеральны дырэктар ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" Аляксандр Бароўскі, прафесар кафедры ветэрынарна-санітарнай экспертызы Віцебскай ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Валерый Лемеш, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ніна Мазай, суддзя Канстытуцыйнага суда Валянціна Падгруша.
Ордэнам Францыска Скарыны адзначаны старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Антаніна Морава, выкладчык па класе віяланчэлі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзімір Перлін.
Дзяржаўнымі ўзнагародамі таксама адзначаны работнікі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, медыцыны, сферы адукацыі, культуры, спорту.
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена намесніку начальніка аддзела Сакратарыята Канстытуцыйнага суда Антаніне Губіч за высокі прафесіяналізм, плённую працу ў галіне юрыспрудэнцыі, значны ўклад ва ўмацаванне канстытуцыйнай законнасці.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад работнікаў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва ў рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў гэтай галіне, а таксама значны асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі членаў Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.