Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці мнагадзетных жанчын

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў 19 мнагадзетных жанчын Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей за нараджэнне і выхаванне пяцярых і больш дзяцей ордэнам Маці. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 2 чэрвеня.

    У прыватнасці, ордэна Маці ўдастоены работніца даччынага камунальнага ўнітарнага жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага прадпрыемства "ЖРЭТ Чыгуначнага раёна" Віцебска Алена Зуева, швачка ААТ "БелКрэда" Навагрудка Вераніка Сакевіч, хатняя гаспадыня з аг.Міханавічы Мінскага раёна Таццяна Амбарцумян, канявод Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Мінскім раёне Ірына Кліменцьева і іншыя.