Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці шматдзетных жанчын Гомельскай і Гродзенскай абласцей

    За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь узнагародзіў ордэнам Маці шматдзетных жанчын Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 мая.

    У прыватнасці, гэтай узнагароды ўдастоены работніца аддзела культуры Хойніцкага райвыканкама Святлана Бяляўская, жывёлавод КСУП "Стрэшынскі" Жлобінскага раёна Любоў Гаўрыленка, аператар машыннага даення ПСУП "Агра-Кароткавічы" Жлобінскага раёна Алена Любінская, маляр ААТ "АФВК "Жлобінскі мясакамбінат" Наталля Церах, хатнія гаспадыні Людміла Чарнагалова і Галіна Яўмененка, аператар машыннага даення СВК "Орля" Шчучынскага раёна Ганна Арзуева, лабарант СВК "Азяранскі" Мастоўскага раёна Алена Наруш, выхавальнік Валеўскага навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад - сярэдняя школа Навагрудскага раёна Алена Скараход.