Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём "За бездакорную службу" ваеннаслужачых, супрацоўнікаў МУС, пракурорскіх работнікаў

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагародзіў медалём "За бездакорную службу" I, II, III ступені ваеннаслужачых, супрацоўнікаў МУС, пракурорскіх работнікаў. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 10 чэрвеня.

    У прыватнасці, медаля "За бездакорную службу" I ступені ўдастоены генерал-маёр Павел Муравейка, палкоўнік Уладзімір Барысаў, палкоўнік міліцыі Анатоль Саковіч.