Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём "За бездакорную службу" ваеннаслужачых

    За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь узнагародзіў медалём "За бездакорную службу" І, ІІ, ІІІ ступеней афіцэраў пагранічнай, унутранай службы і іншых ваеннаслужачых.

    У прыватнасці, медаля "За бездакорную службу" І ступені ўдастоены палкоўнікі Аляксандр Гайдукевіч, Валерый Калеснікаў, Іван Касцюкевіч, Аляксандр Кахно, Дзмітрый Лук'яненка, Дзмітрый Макееў, Анатоль Радзько, Вячаслаў Старкоў, Уладзімір Фурманаў, Аляксандр Храбтовіч, палкоўнік юстыцыі Мікалай Брайчук, палкоўнікі ўнутранай службы Уладзімір Красікаў і Сяргей Працэнка, палкоўнікі міліцыі Анатоль Курылец, Юрый Некраш, Аляксандр Падупейка і Вячаслаў Шабанаў, палкоўнік медыцынскай службы Уладзімір Кучмей, падпалкоўнікі Сяргей Аблавацкі і Сяргей Сушкевіч, падпалкоўнік міліцыі Віктар Палазнік, падпалкоўнік унутранай службы Генадзь Салаўёў.