Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём "За бездакорную службу" шэраг ваеннаслужачых

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагародзіў медалём "За бездакорную службу" I, II, III ступені супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, Следчага камітэта, ваеннаслужачых. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 кастрычніка.

    У прыватнасці, медаля "За бездакорную службу" I ступені ўдастоены палкоўнік Алег Белякоў, палкоўнік юстыцыі Любоў Іванова, палкоўнікі міліцыі Артур Карпаў, Уладзіслаў Мандрык, Сяргей Скарына, Аляксандр Траскоўскі і Віктар Юзефовіч, падпалкоўнік міліцыі Анатоль Церахаў.