Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў кіраўнікоў ветэранскага руху воінаў-інтэрнацыяналістаў
За вялікія дасягненні ў грамадскай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху воінаў-інтэрнацыяналістаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь ўзнагародзіў дзяржаўнымі ўзнагародамі старшынь рэгіянальных арганізацый грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане". Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 лютага.
Ордэна Пашаны ўдастоены старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі гэтага грамадскага аб'яднання Аляксандр Вітко і старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Сяргей Пухальскі.
Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі Васіль Баранік, старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі Валерый Лебядзенка, старшыня Іўеўскай раённай арганізацыі Сцяпан Станілка, а таксама старшыня грамадскага аб'яднання "Асацыяцыя інвалідаў вайны ў Афганістане" Сяргей Красоўскі.
Распараджэннем Кіраўніка дзяржавы Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у стварэнне і ўмацаванне ветэранскіх арганізацый, актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі і сацыяльнай абароне ветэранаў аб'яўлена старшыні Гарадоцкай раённай арганізацыі Віктару Камышову і старшыні Жлобінскай гарадской арганізацыі Сяргею Саўчанку.