Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў праект пастановы Савета Міністраў "Аб прыняцці ў рэспубліканскую ўласнасць спадчыннай маёмасці"
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў праект пастановы Савета Міністраў "Аб прыняцці ў рэспубліканскую ўласнасць спадчыннай маёмасці".
Спадчына ўключае кватэру на вуліцы Брэсцкай у Мінску, якую грамадзянін Беларусі Дзмітрый Ракаўчук завяшчаў Рэспубліцы Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся аддаць гэту кватэру шматдзетнай сям'і або сям'і інваліда.
Праект пастановы Саўміна быў прадстаўлены на ўзгадненне Прэзідэнту на падставе Указа ад 26 ліпеня 2010 года № 388 "Аб парадку распараджэння дзяржаўным жыллёвым фондам".