Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў шэраг работнікаў культуры дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём Францыска Скарыны мастацкага кіраўніка музычнага прадзюсарскага цэнтра "Залатыя галасы" Валерыя Шмата.

    Выканаўчаму прадзюсару галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 2" Белтэлерадыёкампаніі Людміле Барадзіной прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

    Такой высокай ацэнкі яны ўдастоены за значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры, папулярызацыю беларускага музычнага мастацтва і выхаванне творчай моладзі, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2013". Адпаведны Указ Прэзідэнт падпісаў 11 студзеня.

    Акрамя таго, за высокія творчыя дасягненні і актыўны ўдзел у падрыхтоўцы дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2013" Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена артысту-вакалісту (салісту) Маладзёжнага тэатра эстрады Вользе Вронскай, настаўніку танца, кіраўніку вакальна-харэаграфічнай студыі "Максі Брыз" мінскай сярэдняй школы № 202 Ганне Саковіч, намесніку галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 24" Белтэлерадыёкампаніі Вользе Саламаха. Адпаведнае Распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 студзеня.