Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў дзяржаўных узнагарод шэраг грамадзян краіны

    За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у ахову жывёльнага і расліннага свету, развіццё будаўнічага комплексу, банкаўскіх паслуг, энергетычнай сістэмы, чыгуначнага транспарту, парашковай металургіі і машынабудавання, дасягненні ў галіне адукацыі, музычнага мастацтва, фізічнай культуры і спорту Прэзідэнт Беларусі ўдастоіў дзяржаўных узнагарод шэраг грамадзян краіны. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 красавіка.

    Ордэнам "За службу Радзіме" III ступені ўзнагароджаны генерал-маёр Ігар Лаўрыненка, палкоўнікі Сяргей Багданаў, Алег Воінаў, Леанід Касінскі, Сяргей Новікаў, Валерый Чаранкоў, падпалкоўнікі Барыс Брацун, Раман Шабанец.

    Ордэнам Францыска Скарыны адзначаны прафесар кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Дзмітрый Смольскі.

    Медалём "За адзнаку ў воінскай службе" ўзнагароджаны палкоўнікі Іван Багуслаўскі, Уладзімір Берыкбаеў, Уладзіслаў Будзік, Сяргей Горбач, Алег Канавалаў, Алег Крыванос, Аляксей Пячко, Аляксандр Шаўчэнка, падпалкоўнікі Валерый Галавейка, Аляксандр Масолаў, Сяргей Турулін, Вячаслаў Шчарбін, Уладзімір Ярашэвіч, капітан Сцяпан Дамасевіч.

    Медаля Францыска Скарыны і "За працоўныя заслугі" ўдастоены 33 чалавекі.

    Ганаровае званне народнага артыста Беларусі прысвоена прафесару кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Андрэю Мдзівані, заслужанага дзеяча культуры Беларусі - мастацкаму кіраўніку ўзорнага хору хлопчыкаў і юнакоў Брэсцкага абласнога Палаца культуры Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Але Ігумнавай.

    Ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі Беларусі прысвоена генеральнаму дырэктару дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання парашковай металургіі - дырэктару Інстытута парашковай металургіі Аляксандру Ільюшчанку, заслужанага работніка прамысловасці Беларусі - генеральнаму дырэктару ДНВА "Цэнтр" Уладзіміру Барадаўку і генеральнаму дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" Пятру Пархомчыку.

    Былому першаму намесніку Міністра па надзвычайных сітуацыях, генерал-маёру ўнутранай службы Валянціну Карпіцкаму прысвоена ганаровае званне "Заслужаны ратавальнік Рэспублікі Беларусь".