Аляксандр Лукашэнка ў святое свята Вялікадня наведаў праваслаўную царкву

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка, у святое свята Вялікадня, па традыцыі наведаў праваслаўную царкву. Ён пабываў у храме святога Архангела Міхаіла ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна.

    Кіраўнік дзяржавы папрысутнічаў на Велікодным богаслужэнні. Прэзідэнт перадаў у дар храму абраз Божай Маці "Дастойна ёсць". Гэта копія цудатворнага абраза Божай Маці "Дастойна ёсць", назва якога дадзена па першых радках песнапення, якое са старажытных часоў выконваецца перад ім.

    Звяртаючыся да прыхаджан, Кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Дазвольце мне ў знак велізарнай павагі да вас, а таксама да свяшчэннаслужыцеляў, якія з гонарам і годнасцю нясуць сваю службу і дапамагаюць нашым людзям, асабліва ў гаротныя дні царква заўсёды з народам, падарыць вам вось гэты абраз".

    Настаяцель храма ў сваю чаргу падарыў Прэзідэнту фарфоравы ківот з абразом свяціцеля Мікалая Цудатворца.

    Аляксандр Лукашэнка запаліў свечку каля абраза Уваскрасення Хрыстовага.

    Прэзідэнт у святы дзень Вялікадня звярнуўся да мясцовых жыхароў, а таксама да ўсіх святкуючых Вялікдзень людзей з пажаданнямі дабра, міру, здароўя і любові.

    Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з прыхаджанамі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Якія б у нас ні былі часы, як бы ні спрабавалі часам зацямніць гэта свята, людзі заўсёды мужна, пераносячы ўсе нягоды, святкавалі гэтыя вялікія святыя дні - як Ражджаство Хрыстова, так і Уваскрасенне Хрыстова".

    Прэзідэнт сказаў, што з вялікім задавальненнем прыехаў сёння ў храм да прыхаджан у Ляскавічы: "Вы ведаеце маё стаўленне да царквы, да будаўніцтва храмаў. Так, павінны быць і велічныя храмы, але мая любоў - вось да такіх простых храмаў".