Аляксандр Лукашэнка ў Сочы прыняў удзел у прыёме ад імя Прэзідэнта Расіі ў гонар высокапастаўленых гасцей XXII зімовых Алімпійскіх гульняў
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Сочы прыняў удзел у прыёме ад імя Прэзідэнта Расіі ў гонар высокапастаўленых гасцей XXII зімовых Алімпійскіх гульняў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь паразмаўляў з лідарамі шэрага дзяржаў блізкага і далёкага замежжа, кіраўніцтвам Міжнароднага алімпійскага камітэта. На палях Алімпіяды адбылася канструктыўная размова Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, у ходзе якой былі абмеркаваны найбольш актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка запрасіў кітайскага лідара наведаць Беларусь з афіцыйным візітам.
Вечарам Кіраўнік беларускай дзяржавы наведаў цырымонію адкрыцця XXII зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы.