Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жанчын са святам 8 Сакавіка
У Беларусі высока цэняць дасягненні жанчын ва ўсіх сферах жыцця. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, віншуючы жанчын са святам 8 Сакавіка.
"З першым сонцам і цяплом да нас прыходзіць 8 Сакавіка - цудоўнае свята радасці і надзеі. Разам з вясной абуджаюцца нашы сэрцы, напаўняючыся пяшчотай, любоўю і дабрынёй - усімі тымі якасцямі, якія несяце ў свет вы, мілыя жанчыны", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсіў, што ў Беларусі жанчына - маці, жонка, працаўніца, гаспадыня, захавальніца мудрасці і традыцый сям'і і роду - заўсёды была акружана асаблівай павагай. "Ефрасіння Полацкая, Настасся Слуцкая, Соф'я Кавалеўская, Ларыса Александроўская, Стафанія Станюта, Вольга Корбут і многія іншыя нашы зямлячкі пакінулі яркі след у гісторыі. Вы, нашы суайчынніцы, ні ў чым не ўступаеце гэтым цудоўным жанчынам", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы высока цэнім вашы дасягненні ва ўсіх сферах жыцця. Прыемна адзначыць, як часта вы выклікаеце пачуццё гонару за нашу дзяржаву, за наш народ. На вытворчасці, на дзяржаўнай службе, у навуцы, творчасці, спорце жанчыны ідуць наперад, не здаюцца пры першых няўдачах і дабіваюцца сваёй мэты", - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да прадстаўніц прыгожага полу.
"Вы ўмееце жыць поўным і гарманічным жыццём. Адкрываць хараство ў самых звычайных рэчах, ствараць вакол сябе атмасферу душэўнай цеплыні. Быць добрымі дарадчыцамі для нас, мужчын. У сённяшні неспакойны час нам вельмі патрэбны ваша гуманнасць, жыццёвая мудрасць і разважлівасць", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Словы асаблівай удзячнасці Аляксандр Лукашэнка адрасаваў маці. "Нацыянальная літаратура і мастацтва ўслаўляюць жанчыну-маці, яе духоўныя сілы, маральную чысціню, самаадданасць. І сёння духоўнасць нашага народа, традыцыйныя каштоўнасці, стагоддзямі правераны сямейны ўклад шмат у чым падтрымліваюцца вашымі клапатлівымі рукамі. А калі будзе моцнай кожная сям'я - будзе моцнай і ўся наша краіна", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
"Я толькі што сказаў, што свет сёння, на жаль, лепшым і спакайнейшым не стаў. Але, на жаль, такі ўжо гэты зменлівы свет, і ў многім нам, нават мужчынам, не дадзена змяніць яго раптоўна, - канстатаваў Прэзідэнт. - Але я хачу запэўніць вас, што ў самыя складаныя, цяжкія гадзіны і мінуты нашага жыцця мы будзем дастойныя вас - нашых жанчын. І ў складанай сітуацыі, у цяжкую мінуту мы не станем уцякаць. Мы будзем з годнасцю і гонарам абараняць вас, дзеля якіх мы жывём".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў жанчынам поспехаў, невычэрпнай энергіі, цудоўнага настрою, сямейнага шчасця, здароўя, дабрабыту і любові.