Аляксандр Лукашэнка сваім Указам заснаваў юбілейны медаль "110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі"
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь сваім Указам заснаваў юбілейны медаль "110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі", а таксама зацвердзіў Палажэнне аб медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання.
Юбілейным медалём будуць узнагароджвацца члены прафсаюзаў ФПБ, якія ўнеслі значны ўклад у прафсаюзны рух Беларусі і сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, ветэраны прафсаюзнага руху Беларусі і прафсаюзныя работнікі, службовыя асобы дзяржорганаў Беларусі і іншых дзяржаў, члены грамадскіх аб'яднанняў, якія асабістым прыкладам і грамадскай дзейнасцю абараняюць працоўныя і сацыяльна-эканамічныя правы і законныя інтарэсы членаў прафсаюзаў. Медаль уручаецца таксама дзеячам міжнароднага прафсаюзнага і рабочага руху, іншым замежным прагрэсіўным дзеячам за асабісты ўклад ва ўмацаванне пазіцый прафсаюзнага руху Беларусі на міжнароднай арэне.