Аляксандр Лукашэнка сваім Распараджэннем назначыў на 2012 год стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка сваім Распараджэннем назначыў на 2012 год стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Стыпендыі Прэзідэнта назначаны 78 аспірантам, якія навучаюцца на дзённай форме атрымання адукацыі ў дзяржаўных установах, што рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі.
Найбольшая колькасць аспірантаў выконвае дысертацыйныя даследаванні па тэхнічных (20 чалавек), эканамічных і гуманітарных (13 чалавек), медыцынскіх (11 чалавек) навуках.
31 аспірант мае выдатную паспяховасць, 7 - з'яўляюцца аўтарамі (суаўтарамі) манаграфій, 16 - маюць патэнты на вынаходствы і карысныя мадэлі.
Прыняцце такога рашэння з'яўляецца сведчаннем пастаяннай дзяржаўнай падтрымкі і стымулявання навуковай сферы.