Аляксандр Лукашэнка аб'явіў вымову намесніку Прэм'ер-міністра Анатолю Калініну і Паслу Беларусі ў Францыі Паўлу Латушку

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка сваім Распараджэннем аб'явіў вымову намесніку Прэм'ер-міністра Анатолю Калініну і былому Міністру культуры, Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Беларусі ў Францыі Паўлу Латушку.

    Вымова аб'яўлена за непрыняцце належных мер па выкананню даручэнняў Кіраўніка дзяржавы аб рэканструкцыі і рэстаўрацыі будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, што прывяло да павелічэння тэрмінаў уводу аб'екта ў эксплуатацыю і парушэння ў выкарыстанні бюджэтных сродкаў.