Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з суддзямі Канстытуцыйнага Суда Беларусі
Беларусь прадаўжае рэалізоўваць патэнцыял Канстытуцыі,
абапіраючыся на замацаваныя ў ёй асноўныя каштоўнасці, і стаяць на абароне
свайго народа. Аб гэтым заявіў 14 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр
Лукашэнка на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага Суда.
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што дата сустрэчы з суддзямі выбрана не выпадкова, паколькі гэтымі днямі адзначаецца 20-годдзе Канстытуцыі Беларусі. "Для нашай зусім яшчэ юнай дзяржавы Асноўны Закон стаў зыходным дакументам фарміравання нацыянальнай прававой сістэмы, гарантыяй захавання правоў і законных інтарэсаў грамадзян", - сказаў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, вынікі рэспубліканскага рэферэндуму ў 1996 годзе забяспечылі ўмацаванне сістэмы дзяржаўнай улады, стварэнне эфектыўных грамадскіх і палітычных інструментаў.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прыняцце Канстытуцыі з наступнымі змяненнямі мела першараднае значэнне для станаўлення Беларусі на шлях суверэннага развіцця. "За гэты перыяд зроблена нямала. Тыя, хто памятае 90-я, можа аб'ектыўна параўнаць ажыццёўленыя ў краіне перамены і адзначыць развіццё нашай дзяржавы", - сказаў Прэзідэнт.
"Чалавеку вельмі важна давяраць сваёй дзяржаве. Таму хачу запэўніць вас, беларускі народ, што мы заўсёды падрымлівалі і будзем падтрымліваць усіх, хто ўносіць дастойны ўклад у справу пабудовы моцнай, стабільнай і квітнеючай Беларусі", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Нам не патрэбны ўзрушэнні і рэвалюцыі, і мы не дапусцім у краіне якога-небудзь экстрэмізму. Нашы людзі могуць спакойна жыць, вучыцца і працаваць. Дзяржава і ў далейшым прадоўжыць ствараць умовы для свабоднага і дастойнага развіцця асобы, забяспечваць законнасць і правапарадак", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што стабільнасць краіны забяспечваецца ў першую чаргу моцнай уладай і яе вялікай падтрымкай абсалютнай большасцю людзей.
Прэзідэнт нагадаў, што ў гэтым годзе Беларусь чакае чарговая важная палітычная падзея - 23 сакавіка адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзеючым скліканнем дасягнуты добрыя вынікі. "Але жыццё не стаіць на месцы, яшчэ вельмі многае трэба зрабіць. Таму вельмі важна, хто заўтра стане дэпутатам і далей прадоўжыць стваральную працу на карысць нашай краіны", - лічыць Кіраўнік дзяржавы.
"У дні галасавання ў нашых грамадзян ёсць магчымасць самастойна адказаць на гэта пытанне. І таму я звяртаюся да нашых людзей і прашу прыйсці на выбарчыя ўчасткі і зрабіць свой усвядомлены выбар. Для нас важна меркаванне кожнага чалавека", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што выбары павінны прайсці ў спакойнай абстаноўцы. "І я запэўніваю вас, што мы забяспечым бяспеку ўсіх арганізатараў і ўдзельнікаў выбарчай кампаніі. Сіл і сродкаў для гэтага ў нас дастаткова", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што гэты год з'яўляецца юбілейным і для Канстытуцыйнага Суда. 20-гадовы перыяд яго станаўлення і развіцця паказаў, што ён па праву заняў дастойнае месца ў сістэме дзяржаўных органаў краіны, адзначыў Прэзідэнт. Ён нагадаў, што ў 2008 годзе роля Канстытуцыйнага Суда была ўзмоцнена шляхам пашырэння яго паўнамоцтваў, надзялення функцыямі па папярэднім кантролі канстытуцыйнасці законаў. У бягучым годзе заканадавец уручыў яму важнейшы юрыдычны інструмент - Закон "Аб канстытуцыйным судаводстве".
Прэзідэнт, звяртаючыся да суддзяў, адзначыў, што хацеў бы пачуць аб'ектыўную ацэнку дзейнасці Канстытуцыйнага Суда: "Знутры ж прасцей убачыць канкрэтныя праблемы і прычыны, якія, магчыма, перашкаджаюць паўнацэннаму функцыянаванню".
Прэзідэнт дадаў, што чакае ад суддзяў прапаноў па дадатковых прававых рашэннях для ўстаранення праблемных момантаў, калі гэта неабходна. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гэта павінны быць прадуманыя, узважаныя прапановы, якія комплексна ўлічваюць дзяржаўныя і грамадскія інтарэсы.
Як адзначыў старшыня Канстытуцыйнага Суда Пётр Міклашэвіч, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увабрала ў сябе многія базавыя каштоўнасці, выпрацаваныя чалавецтвам, і вызначыла агульнадэмакратычныя арыенціры для развіцця грамадства і дзяржавы. На канстытуцыйнай аснове забяспечваюцца ўсталяванне грамадзянскай і грамадскай згоды, фарміраванне дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы.
"Цяпер важна забяспечыць далейшае канстытуцыйнае развіццё эвалюцыйным шляхам, захоўваючы і развіваючы канстытуцыйныя каштоўнасці, паслядоўна ажыццяўляючы канстытуцыяналізацыю грамадскіх адносін", - сказаў старшыня Канстытуцыйнага Суда.
Паводле слоў Пятра Міклашэвіча, дасягнуты ўзровень дзяржаўнага будаўніцтва і сацыяльна-эканамічнага развіцця, сучасныя інтэграцыйныя працэсы абумоўліваюць неабходнасць распрацоўкі комплекснага дакумента - адзінай канцэпцыі дзяржаўна-прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь у мэтах належнага прававога забеспячэння дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, правоў і свабод грамадзян у сучасных умовах.
Пётр Міклашэвіч адзначыў, што ў Беларусі паслядоўна ўдасканальваецца нарматыўна-прававое рэгуляванне дзейнасці Канстытуцыйнага Суда. "Заканадаўчыя акты, што ўступаюць у сілу ў красавіку 2014 года, накіраваны на ўдакладненне функцый Канстытуцыйнага Суда і ўдасканаленне канстытуцыйнага судаводства. Разам з тым патрабуюць далейшай прапрацоўкі пытанні рэгламентацыі доступу грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя, рэальнага ўдзелу судоў агульнай юрысдыкцыі ў ініцыіраванні праверкі канстытуцыйнасці нарматыўна-прававых актаў, якія падлягаюць прымяненню пры разглядзе канкрэтных спраў, і ў канчатковым выніку забеспячэння дзейснага механізму праверкі канстытуцыйнасці правапрымяняльнай практыкі судоў і іншых правапрымяняльных органаў", - сказаў старшыня Канстытуцыйнага Суда.
Суддзя Канстытуцыйнага Суда Сяргей Чыгрынаў адзначыў, што з прыняццем у 2008 годзе Дэкрэта Прэзідэнта Беларусі № 14 Канстытуцыйны Суд быў надзены шэрагам новых паўнамоцтваў, што дало магчымасць узняць канстытуцыйны кантроль на новы ўзровень, а закон аб канстытуцыйным судаводстве замацаваў парадак ажыццяўлення Канстытуцыйным Судом сваіх паўнамоцтваў. "Разам з тым рэалізацыя асобных палажэнняў новага закона мае патрэбу ў сумесных намаганнях зацікаўленых дзяржаўных органаў. Размова ідзе аб паўнамоцных прадстаўніках Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, палат парламента і Савета Міністраў у Канстытуцыйным Судзе. У ходзе канстытуцыйнага судаводства павінна быць прадстаўлена пазіцыя вышэйшых дзяржаўных органаў, асабліва па прынцыповых пытаннях прававога рэгулявання", - сказаў ён.
Акрамя таго, Сяргей Чыгрынаў лічыць, што ў перспектыве трэба на заканадаўчым узроўні больш дэталёва рэгламентаваць парадак ускоснага доступу грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя праз дзяржаўныя органы, якія маюць права ініцыіраваць канстытуцыйнае судаводства. "Разам з тым лічым, што патрабуе далейшага вывучэння і пытанне прамога доступу грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя, калі грамадзянін непасрэдна звяртаецца ў Канстытуцыйны суд са скаргай на парушэнне яго правоў у выніку прымянення акта, канстытуцыйнасць якога можа быць аспрэчана", - адзначыў суддзя.
Сяргей Чыгрынаў заўважыў, што ў некаторых дзяржавах на постсавецкай прасторы ўжо ёсць такая практыка. "У перспектыве і мы можам разглядаць прамую канстытуцыйную скаргу ў якасці рэзерву развіцця канстытуцыйнага кантролю", - дадаў ён.
Аб міжнародным супрацоўніцтве на сустрэчы расказала намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Вольга Сяргеева. Паводле яе слоў, такое супрацоўніцтва садзейнічае наладжванню канструктыўнага дыялогу як у прафесійнай сферы, так і развіццю канстытуцыйнага судаводства ў Беларусі, развіццю дэмакратыі, забеспячэнню вяршэнства права.
Наконт выказаных прапаноў на сустрэчы разгарнулася шырокая дыскусія. Свае пазіцыі ў тым ліку выказалі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч, старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Рубінаў і намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі.
У цэлым было адзначана, што ў Беларусі дакладна выбудавана сістэма, якая дае магчымасць грамадзянам звярнуцца са скаргай на прадмет адпаведнасці Канстытуцыі той ці іншай нормы. Для гэтага існуюць упаўнаважаныя органы, якія, як паказвае практыка, на сваім узроўні, без падключэння Канстытуцыйнага суда, працуюць з адпаведнымі зваротамі і даюць неабходныя растлумачэнні.
"Што датычыцца прамога звароту грамадзян у Канстытуцыйны Суд, мы не ставім пытанне, што нам на гэтым этапе трэба яго ўводзіць. Мы гаворым аб тым, што ідзе развіццё канстытуцыйнага кантролю, канстытуцыйнае будаўніцтва, і ў перспектыве калісьці мы, магчыма, на гэта выйдзем", - сказаў старшыня Канстытуцыйнага Суда.
Асобна ўзнімалася пытанне аб неабходнасці назначэння паўнамоцных прадстаўнікоў у Канстытуцыйным Судзе. "У гэтым выпадку прадстаўніцтва забяспечваецца кожны раз, калі слухаецца нейкая справа. Старшынёй урада, Кіраўніком Адміністрацыі назначаецца ўпаўнаважаны прадстаўнік, які ўдзельнічае ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда. Мы лічым, што назначаць штатнага пастаяннага прадстаўніка проста няма сэнсу з улікам нават аптымізацыі нагрузкі на супрацоўнікаў і дзяржаўных расходаў на ўтрыманне такіх прадстаўнікоў", - сказаў Валерый Міцкевіч.
Віктар Гумінскі згадзіўся з меркаваннем, што назначаць паўнамоцных прадстаўнікоў у якасці пастаянных штатных адзінак не варта, аднак гэтыя функцыі можна выконваць на пазаштатнай аснове. "Чаму б у Палаце прадстаўнікоў, дапусцім, старшыня камісіі па заканадаўстве не з'яўляўся пазаштатным сувязным звяном паміж Палатай прадстаўнікоў і Канстытуцыйным Судом у мэтах аператыўнага вырашэння асобных пытанняў", - прапанаваў ён.
Што датычыцца неабходнасці прыняцця канцэпцыі дзяржаўна-прававой палітыкі, то па гэтым пытанні таксама быў выказаны шэраг сумненняў. "Мне здаецца, іх ужо дастаткова сёння ў нас, і нам трэба рэалізаваць тыя, якія прыняты ў тым ліку на ўзроўні Прэзідэнта, - сказаў Валянцін Сукала. - Лічу, што няма ніякай прававой неабходнасці вынаходзіць яшчэ адну канцэпцыю".
Выслухаўшы ўсе зацікаўленыя бакі, Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што ісціна, як заўсёды, недзе пасярэдзіне. "Пытанні, якія ўзнімае Канстытуцыйны Суд, мне здаецца, вырашальныя. Ні па адным пытанні я не сказаў бы не", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што ўпаўнаважаныя органы, напрыклад, могуць інфармаваць Канстытуцыйны Суд аб паступіўшых скаргах і зваротах, а той у сваю чаргу мог бы пры неабходнасці даць ім сваю ацэнку. "Ён бы кантраляваў звароты грамадзян да ўпаўнаважаных органаў па канстытуцыйным пытанні і тое, ці правільна парламент або іншы ўпаўнаважаны орган зрабіў, не накіраваўшы ў Канстытуцыйны Суд гэту скаргу, - прапанаваў Прэзідэнт адзін з варыянтаў вырашэння пытання. - Гэта значыць, трэба знайсці той шлях, па якім Канстытуцыйны Суд будзе мець права і магчымасць паглядзець, як працуюць па канстытуцыйных пытаннях з грамадзянамі ўпаўнаважаныя органы".
Паводле слоў Прэзідэнта, неабходна рабіць пэўныя крокі, шукаць новыя падыходы. "Павінен быць нейкі рух. Таму ў гэтым плане я гатовы падтрымаць Канстытуцыйны Суд. Па любым пытанні можна знайсці такую развязку, што і Канстытуцыйны суд будзе бачыць, што яны задзейнічаны ў гэтым працэсе, і астатнія органы ўлады не пацерпяць. Трэба шукаць гэтыя падыходы, не адкладаючы ў доўгую скрынку. Давайце падумаем, як грамадзяніна "ўвесці" ў Канстытуцыйны Суд", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Разам з тым, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што любыя новыя нормы ў закон трэба ўносіць толькі тады, калі для гэтага наспелі ўмовы і без гэтага нельга абысціся. "Ні ў якім разе не павінна быць надуманасці, спешкі, забягання наперад. Не стаіць гэта праблема, і не трэба яе чапаць. З гэтай пазіцыі давайце паглядзім на пытанні, пра якія тут гавораць суддзі Канстытуцыйнага Суда", - адзначыў Прэзідэнт.
Тое ж датычыцца і неабходнасці распрацоўкі і прыняцця дзяржаўна-прававой канцэпцыі. "Можа быць, як вялікі арыенцір для ўсіх і ўся, куды мы будзем рухацца і як нарматыўна-прававым чынам забяспечваць гэты рух, - не выключыў Кіраўнік дзяржавы. - Баюся, каб гэта не было надуманым, дачасным і непатрэбным".
Гаворачы аб далейшым развіцці канстытуцыйных асноў беларускай дзяржавы, Прэзідэнт не выключыў, што ў будучым спатрэбіцца ўнясенне нейкіх змяненняў, адпаведных духу новага часу і развіццю грамадства. "Рана ці позна давядзецца прымаць новую Канстытуцыю. Канстытуцыю не пераходнага перыяду, а сфарміраванага і сталага на нейкі перыяд часу нашай дзяржавы, - заявіў беларускі лідар. - Калі мы яе будзем ствараць, я вельмі хацеў бы, каб члены, суддзі Канстытуцыйнага Суда, увесь Канстытуцыйны Суд у гэта былі ўключаны як грамадзяне".
Аляксандр Лукашэнка таксама пагадзіўся з прапановай назначаць паўнамоцных прадстаўнікоў Прэзідэнта, палат парламента і Савета Міністраў у Канстытуцыйным Судзе на пазаштатнай аснове. "Давайце іх назначым. Канстытуцыйны Суд і не патрабуе, каб яны былі вызваленымі або асобнымі. Ён патрабуе, каб было прынята рашэнне. Хто перашкаджае кіраўніка Адміністрацыі або намесніка зрабіць пастаянным прадстаўніком. Тое ж самае, вы правільна сказалі, старшыню камісіі", - заўважыў Кіраўнік дзяржавы.
Яшчэ адна тэма, якая закраналася на сустрэчы, датычылася неабходнасці прадастаўлення Канстытуцыйнаму Суду больш прыстасаванага будынка для работы, дзе былі б створаны ўсе неабходныя ўмовы для прафесійнай дзейнасці суддзяў. Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць гэта пытанне.
Акрамя таго, на мерапрыемстве ў прысутнасці вышэйшых службовых асоб прысягу суддзі Канстытуцыйнага Суда прынесла Наталля Карповіч, узяўшы на сябе абавязацельства перад народам Беларусі сумленна і непрадузята абараняць канстытуцыйны лад і вяршэнства Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Прэзідэнт уручыў Наталлі Карповіч пасведчанне суддзі Канстытуцыйнага Суда, а таксама падарачны экзэмпляр Канстытуцыі.
Аляксандр Лукашэнка таксама ўзнагародзіў суддзяў Канстытуцыйнага Суда за шматгадовую плённую працу і высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё судовай сістэмы і ўмацаванне канстытуцыйнай законнасці. У прыватнасці, Кіраўнік дзяржавы ўручыў медаль "За працоўныя заслугі" Сяргею Чыгрынаву. Ганаровае званне заслужанага юрыста Беларусі прысвоена Тадэвушу Варановічу. Уладзіміру Ізотку аб'яўлена падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.