Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з сакратаром Савета Бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым
![]()
Захаду не трэба выкарыстоўваць Украіну ў якасці фактару націску на Расію, заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з сакратаром Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі Мікалаем Патрушавым.
"Сітуацыя вакол няпростая, мы гэтага не ўтойваем, і з Прэзідэнтам Расіі, Прэм'ер-міністрам, сустракаючыся, мы яе абмяркоўвалі. Напэўна, добра, што ў нас ёсць магчымасць сёння з Вамі пагаварыць, Вы праведзяце кансультацыі на ўзроўні дзяржаўных сакратароў Саветаў Бяспекі. Таму што трэба бачыць, што будзе заўтра, і скаардынаваць нашы пазіцыі, нашы дзеянні, калі гэта будзе неабходна, нам таксама вельмі важна", - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Галоўнае, каб Украіна засталася Украінай, не стала базай Паўночнаатлантычнага альянсу каля нашых граніц. Мы гэтага не ўтойваем. Гэта важна і для Расіі, і для Беларусі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Ну і, вядома, хацелася б, каб гэты блізкі нам славянскі народ застаўся з намі. Мы хочам з ім гандляваць, мы хочам з ім жыць, культуры, мовы - усё падобнае. Жылі нармальна - мы хочам і далей так жыць".
"Але гэта выбар украінскага народа. Яны няхай наладжваюць сваё жыццё так, як лічаць патрэбным, але каб не стваралі праблем сваім суседзям. Гэта галоўнае", - сказаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне, што з часам ва Украіне ўсё стабілізуецца. "Ужо цяпер ва Украіне адбываецца працверажэнне", - адзначыў ён.
"Не будзе Украіна на Захадзе. Яе там ніхто і не чакае. Народ там адназначна настроены на супрацоўніцтва. Ну, пацямненне ў мазгах у палітыкаў, гэта бывае, вы гэта цудоўна ведаеце. Таму, аспект, звязаны з Украінай, для нас і для Расіі небяспечны толькі тым, каб не стваралі нам праблем", - сказаў беларускі лідар.
"І Захаду не трэба выкарыстоўваць Украіну ў якасці фактару націску на Расію, перш за ўсё. Ды і не толькі на Расію, таму што пагаршэнне сітуацыі, у тым ліку ў эканоміцы, уплывае на ўсю постсавецкую прастору", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што на сустрэчах у Маскве з удзелам прэзідэнтаў краін АДКБ абмяркоўваліся і праблемы ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне. "Трэба сказаць, што і там праблем дастаткова. Таму і гэта павінна быць у полі зроку", - сказаў Прэзідэнт. У сваю чаргу Мікалай Патрушаў адзначыў, што прыехаў у Беларусь з мэтай правядзення кансультацый па лініі Саветаў Бяспекі. Ён падкрэсліў, што цяперашняя сустрэча праходзіць адразу пасля святкавання Дня Перамогі - важнага ўсенароднага свята на тэрыторыі як Расіі, так і Беларусі. Ён адзначыў, што ў бягучым годзе адчувалася асаблівае натхненне. "Таму нам лягчэй абмяркоўваць сёння пытанні, якія звязаны з забеспячэннем бяспекі. Калі ў людзей пазітыўны настрой, пытанні бяспекі вырашаць лягчэй", - падкрэсліў Мікалай Патрушаў.
Гаворачы аб двухбаковых адносінах, ён падкрэсліў, што тут ніякіх праблем няма. "Нам проста трэба дамаўляцца, узгадняць нашы планы і потым іх выконваць. Мы так і робім", - адзначыў сакратар Савета Бяспекі Расіі.
Мікалай Патрушаў адзначыў, што Беларусь і Расія акрамя двухбаковага таксама актыўна ўзаемадзейнічаюць у шматбаковых фарматах, перш за ўсё ў АДКБ і на пляцоўцы СНД.