Сустрэча з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам
- 13
- 4:18
За гады незалежнасці Таджыкістан стаў для Беларусі надзейным партнёрам у стратэгічна важным рэгіёне Цэнтральнай Азіі. Аб гэтым 24 мая заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на перагаворах у Мінску з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.
Адкрываючы сустрэчу ў вузкім складзе, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Эмамалі Рахмон заўсёды з'яўляецца жаданым гасцем у Беларусі і асабістым сябрам беларускага лідара. "Вельмі рады, што, пазнаёміўшыся шмат гадоў таму, мы ніколі не здраджвалі нашым традыцыям, заўсёды з задавальненнем сустракаемся, у адкрытай форме абмяркоўваем праблемы, якія хвалююць нашы дзяржавы, нашых суседзяў", - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Я ведаю таджыкскі народ як вельмі добры, працавіты, але ў той жа час стойкі, гатовы абараняць кожную пядзю сваёй зямлі, гэтак жа і беларускі народ. Таму нашы народы ў гэтым плане падобныя. Мы шмат гадоў пражылі ў адной краіне і, думаю, нам трэба не проста аднавіць тыя эканамічныя адносіны, якія некалі былі, але і значна перавысіць іх, нягледзячы на тое, што ў нас намеціўся пэўны спад у гандлі па выніках мінулага года", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што візіт Прэзідэнта Таджыкістана да часу з тым, каб узмацніць двухбаковыя адносіны па пэўных напрамках і выйсці на нармальны ўзровень супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы. Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тое, што ў дзвюх краін няма праблем у развіцці адносін у палітычнай, дыпламатычнай, ваенна-палітычнай сферах, краіны з'яўляюцца членамі АДКБ, СНД і не маюць рознагалоссяў па міжнародным парадку дня.
"Словам, гэта два дружалюбныя народы, дзяржавы, і прэзідэнтам няма куды дзявацца, як працаваць у гэтым ключы", - сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка запэўніў свайго калегу, што беларускі бок зробіць усё для таго, каб візіт Прэзідэнта Таджыкістана ў Беларусь быў паспяховым.
У сваю чаргу Эмамалі Рахмон адзначыў, што гэты візіт з'яўляецца добрай магчымасцю разгледзець перспектывы шматпланавага супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана. "Нам ёсць аб чым пагаварыць, каб даць магутны штуршок двухбаковым адносінам", - сказаў ён.
Прэзідэнт Таджыкістана выказаў упэўненасць, што ў краін ёсць вялікія рэзервы і магчымасці для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Ён прапанаваў абмеркаваць і сітуацыю ў рэгіёне, у прыватнасці, у сувязі з вывадам з Афганістана ў гэтым годзе кааліцыйных сіл.
Эмамалі Рахмон падзякаваў Беларусі за аказанне сур'ёзнай дапамогі Таджыкістану ў падрыхтоўцы спецыялістаў у розных галінах, а таксама ваенных кадраў, пагранічнікаў. "Беларусь заўсёды падтрымлівала Таджыкістан у цяжкую мінуту, і ў рамках АДКБ і на двухбаковай аснове, і асабліва па ўмацаванні таджыкска-афганскай граніцы", - сказаў ён.
На перагаворах у пашыраным складзе бакі абмеркавалі ўвесь спектр беларуска-таджыкскіх адносін, абмяняліся меркаваннямі па актуальных міжнародных і рэгіянальных праблемах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што рухавіком інтэграцыйных працэсаў сёння з'яўляецца эканоміка. У сувязі з гэтым кіраўнікі дзяржаў выказалі занепакоенасць негатыўнымі тэндэнцыямі зніжэння ўзаемнага тавараабароту ў апошнія два гады. Бакі дамовіліся, што міжурадавая камісія зробіць усё магчымае, каб аднавіць былы ўзровень гандлю і перавысіць яго. У сувязі з гэтым, на думку беларускага лідара, асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на эфектыўнае выкананне міждзяржаўнай праграмы эканамічнага супрацоўніцтва да 2020 года.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок можа прапанаваць партнёрам з Таджыкістана ажыццяўленне паставак беларускіх тавараў па лізінгавых схемах, а таксама з прымяненнем ільготнага крэдытавання, у тым ліку з удзелам таджыкскіх банкаў. "Мяркую, што такія формы супрацоўніцтва будуць цікавыя і вашым фермерам", - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тую ролю, якая ўдзяляецца ў Таджыкістане развіццю аграрнага сектара, тэхналагічнаму пераўзбраенню. У якасці першачарговай задачы ў Таджыкістане стаіць абнаўленне машынапарку, стварэнне сэрвісных цэнтраў па абслугоўванні. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатова ў поўным аб'ёме задаволіць попыт у Таджыкістане на тэхніку, забяспечыўшы пры гэтым комплекснае сэрвіснае суправаджэнне. Беларускі лідар прапанаваў сумесна з партнёрамі з Таджыкістана сфарміраваць сетку машына-трактарных станцый, а таксама стварыць сумесныя зборачныя вытворчасці сельгастэхнікі.
Акрамя таго, беларускі бок гатовы падпісаць ліцэнзійны дагавор на выкарыстанне тэхналогій, ноу-хау і тэхнічнай дакументацыі, а таксама дакументаў на права выкарыстання таварнага знака "Беларусь". Дадаткова ў рамках арганізацыі вытворчасці беларускі бок гатовы праводзіць навучанне спецыялістаў з Таджыкістана, а таксама накіроўваць беларускіх экспертаў у гэту краіну для перадачы вопыту.
Прэзідэнт Беларусі лічыць перспектыўнай ідэю стварэння вытворчасці сельскагаспадарчага навяснога, прычапнога абсталявання ў Таджыкістане. У сваю чаргу беларускі бок вітае прамыя пастаўкі з Таджыкістана высакаякаснай бавоўны, валакна, а таксама гатовы разглядаць прапановы па імпарце сельгаспрадукцыі, алюмінію.
На думку беларускага лідара, пазітыўным фактарам для пашырэння беларуска-таджыкскага партнёрства з'яўляецца зацікаўленасць рэгіёнаў у прамых кантактах. Ён звярнуў увагу на тое, што падпісанне адпаведных дакументаў і далейшая іх рэалізацыя надасць гэтым адносінам больш сістэмны характар.
Акрамя таго, Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў неабходнасць наладжвання сувязей паміж суб'ектамі гаспадарання, больш актыўнае выкарыстанне патэнцыялу ўзаемадзеяння гандлёва-прамысловых палат, іншых структур, якія аб'ядноўваюць дзелавыя колы.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на важнасць развіцця гуманітарнага супрацоўніцтва, адносін у сферы адукацыі і культуры. Ён лічыць важным аднавіць практыку абмену Днямі культуры і выказаў гатоўнасць правесці Дні культуры Беларусі ў Таджыкістане ў 2015 годзе.
"Мы канструктыўна ўзаемадзейнічаем на сусветных перагаворных пляцоўках, з'яўляючыся саюзнікамі ў рамках СНД і АДКБ, і зацікаўлены ў пашырэнні ўзаемных сувязей з Таджыкістанам у розных галінах: палітычнай, гандлёва-эканамічнай, ваенна-тэхнічнай, гуманітарнага супрацоўніцтва", - сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што гэты візіт яго калегі з Таджыкістана стане важным этапам для пашырэння супрацоўніцтва дзвюх краін ва ўсіх галінах двухбаковага ўзаемадзеяння і напоўніць яго канкрэтным зместам.
Эмамалі Рахмон у сваю чаргу падкрэсліў, што Таджыкістан надае прыярытэтнае значэнне ўмацаванню сувязей з Беларуссю.
Прэзідэнт Таджыкістана адзначыў, што гэты візіт у Беларусь разглядае як прадаўжэнне пастаянных палітычных кантактаў дзвюх краін на вышэйшым і высокім узроўнях. На яго думку, перагаворы ў Мінску з'яўляюцца значнымі ў вызначэнні арыенціраў далейшага развіцця адносін дзвюх дзяржаў у адпаведнасці з патрабаваннямі часу.
"Не сумняваюся, што вынікі перагавораў таксама будуць садзейнічаць вывядзенню адносін партнёрства на якасна новы ўзровень. Для гэтага ёсць усе ўмовы і неабходныя перадумовы, уключаючы палітычную волю кіраўніцтва дзвюх краін", - падкрэсліў Эмамалі Рахмон.
Ён звярнуў увагу на шматграннасць беларуска-таджыкскіх сувязей, якія ахопліваюць усе ключавыя сферы супрацоўніцтва: палітычную, эканамічную, культурна-гуманітарную, ваенна-тэхнічную і іншыя. "Адносіны з блізкай нам Беларуссю займаюць асаблівае месца ў знешнепалітычным курсе Таджыкістана. Пытанням далейшага ўмацавання сувязей з Беларуссю, забеспячэння іх доўгатэрміновага і стабільнага характару мы надаём прыярытэтнае значэнне", - адзначыў Прэзідэнт Таджыкістана.
Ён таксама павіншаваў беларускі бок з "цудоўнай арганізацыяй грандыёзнага спартыўнага свята, якім з'яўляецца чэмпіянат свету па хакеі з шайбай".
Па выніках перагавораў у прысутнасці прэзідэнтаў бакі падпісалі пакет дакументаў, што пашыраюць супрацоўніцтва ў прамысловай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, а таксама на рэгіянальным узроўні. Падпісаныя дакументы вызначаюць параметры дзеянняў на бліжэйшыя гады ў ключавых сферах.
У прыватнасці, дагаворы аб супрацоўніцтве падпісалі нацыянальныя алімпійскія камітэты Беларусі і Таджыкістана, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт і Таджыкскі аграрны ўніверсітэт імя Ш.Шацемура. Развіваць супрацоўніцтва дамовіліся таксама Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі і Камітэт па архітэктуры і будаўніцтве пры ўрадзе Таджыкістана, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі і Камітэт па тэлебачанні і радыё пры ўрадзе Таджыкістана.
Міністэрствы замежных спраў дзвюх краін прынялі план мерапрыемстваў па супрацоўніцтве.
Мемарандум аб супрацоўніцтве падпісалі канцэрн "Беллегпрам" і Міністэрства прамысловасці і новых тэхналогій Таджыкістана.
Пагадненні аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным, культурным супрацоўніцтве падпісаны паміж Мінскім аблвыканкамам і Сагдыйскай вобласцю Таджыкістана, Уздзенскім і Яванскім раёнамі. Акрамя таго, пагадненне аб узаемным супрацоўніцтве падпісалі Магілёў і Худжанд.
Кіраўнікі дзяржаў падпісалі сумесную заяву, у якой выказалі ўпэўненасць у тым, што рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцей і падпісаных у ходзе візіту двухбаковых дакументаў будзе садзейнічаць далейшаму развіццю традыцыйна дружалюбных адносін на аснове раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага партнёрства. Бакі адзначылі, што дакументы значна ўмацоўваюць юрыдычную базу двухбаковых адносін, якая з'яўляецца надзейнай асновай для далейшага ўсебаковага развіцця ўзаемадзеяння дзвюх дзяржаў, эфектыўнага выкарыстання іх патэнцыялу на карысць народаў абедзвюх краін.
Падводзячы вынікі праведзеных перагавораў, Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на іх прадметным і канструктыўным характары. Прэзідэнты абмеркавалі шырокае кола тэм, якія датычацца як развіцця беларуска-таджыкскіх адносін, так і супрацоўніцтва на міжнароднай арэне, у рамках ААН, СНД, АДКБ і ШАС. Бакі з задавальненнем канстатавалі падабенства пазіцый па ўсіх пытаннях.
На думку беларускага лідара, сярод напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння прыярытэтным з'яўляецца гандлёва-эканамічнае.
Прэзідэнты дамовіліся ўдзяляць больш увагі аграрнаму сектару. Беларускі бок гатовы ўнесці значны ўклад у мадэрнізацыю парку сельскагаспадарчай тэхнікі Таджыкістана, ствараць на таджыкскай тэрыторыі сэрвісныя цэнтры беларускай прадукцыі. Бакі дамовіліся больш актыўна задзейнічаць патэнцыял рэгіянальнага супрацоўніцтва, прыцягваць да сумеснай работы малы і сярэдні бізнес, дзелавыя асацыяцыі дзвюх краін.
Урадам Беларусі і Таджыкістана дадзены кантрэтныя даручэнні, накіраваныя на пашырэнне гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага, гуманітарнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцей будзе садзейнічаць вывядзенню адносін паміж дзвюма краінамі на больш высокі, якасна іншы ўзровень, а таксама павышэнню дабрабыту народаў.
Прэзідэнты дэталёва абмеркавалі пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, сучасныя выклікі і пагрозы, шляхі рэагавання на іх, у тым ліку праз узаемадзеянне ў рамках АДКБ, на пляцоўцы Шанхайскай Арганізацыі Супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок надае вялікае значэнне ўмацаванню супрацоўніцтва як на двухбаковай аснове, так і ў шматбаковым фармаце ў барацьбе з тэрарызмам, наркатрафікам, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, незаконным гандлем зброяй, праявамі ўсіх форм экстрэмізму.
Кіраўнік беларускай дзяржавы расказаў, што даў указанне ўраду пры ўсіх роўных умовах прытрымлівацца палітыкі падтрымкі Таджыкістана. "Калі з боку нашых калег будзе сустрэчны рух па пытаннях, па якіх мы дасягнулі згоды, мы іх рэалізуем на працягу паўтара-двух гадоў максімум, прычым самыя складаныя. Няма невырашальных пытанняў. Мы не хітрым, не мудрым, і калі мы дамовіліся, то павінны рэалізаваць іх, - запэўніў Аляксандр Лукашэнка. - Вы можаце быць упэўнены, што мы сваю дарогу пройдзем".
"У Таджыкістане, магчыма, засталася не такая багатая спадчына ад Савецкага Саюза, не хапае спецыялістаў. Мы гатовы падставіць сваё плячо і не проста падрыхтаваць у Беларусі спецыялістаў (ваенных, грамадзянскіх), але гатовы і ў вас стварыць цэнтры па падрыхтоўцы спецыялістаў. Закрытых тэм у адносінах паміж намі няма. Мы члены ваенна-палітычнай арганізацыі, будзе магчымасць дапамагчы вам у плане ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, па абароне, пагранічных пытаннях - майце на ўвазе, мы гэта зробім як ніводная іншая краіна, таму што мы ўмеем гэта рабіць, асабліва па пагранічных пытаннях. Вы для нас сябры, і мы гатовы зрабіць для вас максімум", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.
Эмамалі Рахмон таксама выказаў задаволенасць дзелавым і даверным характарам праведзеных перагавораў. "Упэўнены, у выніку сённяшніх афіцыйных сустрэч адкрываюцца новыя гарызонты для інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння нашых краін і народаў", - падкрэсліў ён.
Эмамалі Рахмон запрасіў Кіраўніка беларускай дзяржавы наведаць Таджыкістан з афіцыйным візітам. Паводле яго слоў, прадаўжэнне плённага дыялогу ў Душанбэ будзе садзейнічаць яшчэ большай актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння.
Пазней адбыўся афіцыйны прыём ад імя Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў гонар Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона.