Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам - старшынёй праўлення ААТ Банк ЗГБ Андрэем Косціным
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прапануе
групе ЗГБ пашырыць супрацоўніцтва ў новых сферах, у тым ліку ў абаронным
сектары. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў 13 мая на сустрэчы з прэзідэнтам - старшынёй
праўлення ААТ Банк ЗГБ, членам наглядальнага савета Андрэем Косціным.
"Гэта вельмі важна сёння і Расіі. Штосьці і мы можам зрабіць дадаткова і пры патрэбным фінансаванні не толькі мадэрнізавацца, але і ажыццяўляць выпуск пэўнай прадукцыі для патрэб абаронкі Расійскай Федэрацыі, чытай і Беларусі, паколькі армія фактычна агульная, у нас тут, на заходнім напрамку, створана сумесная групоўка, таму гэта будзе ўклад і ў абарону Беларусі", - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Андрэю Косціну за тыя аб'ёмы фінансавання беларускай эканомікі, якія аказвае Банк ЗГБ. Паводле яго слоў, у 2013 годзе банкаўскія крэдыты склалі амаль $300 млн. "Такі гігант, як група ЗГБ, здольна на большае. Таму мы за тое, каб гэта супрацоўніцтва пашыралася ў новых сферах, у тым ліку і ў абаронным сектары", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.
У сваю чаргу Андрэй Косцін звярнуў увагу на тое, што Банк ЗГБ працуе ў Беларусі ўжо шосты год. "І мы задаволены гэтай работай. У Беларусі існуе правільная банкаўская культура, культура не толькі браць грошы, але і вяртаць іх", - сказаў ён, дадаўшы, што Банк ЗГБ год за годам нарошчвае банкаўскае абслугоўванне ва ўсіх сферах, выдае крэдыты як ураду, кампаніям, так і грамадзянам.
Андрэй Косцін павіншаваў беларусаў з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі. На яго думку, паспяховае правядзенне такога важнага мерапрыемства пакажа ўсяму свету магчымасці, якія мае сучасная Беларусь.