Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю
- 14
Значнасць Вялікай Перамогі заключаецца ў
выратаванні сусветнай цывілізацыі ад гібелі, і сёння аднадушна прызнаецца і
адкрыта гаворыцца аб перамозе савецкага народа. Аб гэтым 8 мая заявіў Прэзідэнт
Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Маскве на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў
дзяржаў Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Расіі і
Таджыкістана.
Лідары пяці дзяржаў прынялі ўдзел у аглядзе трэніроўкі па кіраванні Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі ў Маскве, а потым правялі нефармальную сустрэчу ў Крамлі.
Планавая трэніроўка праходзіла ў Нацыянальным цэнтры кіравання абаронай Расіі. Да адпрацоўкі практычных вучэбна-баявых задач былі прыцягнуты органы ваеннага кіравання ўсіх узроўняў, экіпажы стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў, падводных ракетаносцаў Ціхаакіянскага і Паўночнага флатоў, баявыя разлікі рухомых грунтавых ракетных комплексаў стратэгічнага прызначэння, ракетных войскаў і артылерыі Паўднёвай і Цэнтральнай ваенных акруг, сілы і сродкі, якія вырашаюць задачы забеспячэння паветрана-касмічнай абароны Расіі.
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што трэніроўка з'яўляецца сведчаннем таго, што "Расіі ёсць чым абараняцца, ёсць чым нанесці ўдар па тых, хто хоча пагрэць рукі тут, на расійскай тэрыторыі, і вырашыць свае пытанні". Паводле яго слоў, для Беларусі гэта мерапрыемства важнае тым, што ў дзеянні была прадэманстравана работа комплексаў, якія стаяць на ўзбраенні ў тым ліку і беларускай арміі.
Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тое, што моц Расіі ў ваенных адносінах з'яўляецца абаронай інтарэсаў Беларусі. На думку беларускага лідара, адсюль і абавязак АДКБ па салідарнасці з Расійскай Федэрацыяй у зоне адказнасці Арганізацыі і сумесных дзеяннях на вучэннях. "Не дай бог нам давядзецца ў жыцці быць у такой сітуацыі, мы павінны быць разам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Адкрываючы нефармальную сустрэчу, Прэзідэнт Расіі звярнуў увагу на тое, што яна праходзіць напярэдадні Дня Перамогі. Ён адзначыў, што перамога дасталася дарагой цаной, і ў краіне заўсёды будуць шанаваць памяць тых, хто аддаў жыцці за свабоду Радзімы, іх гераізм, адзінства, з'яднанасць у барацьбе з агульным ворагам. На думку Уладзіміра Пуціна, гэта застаецца моцным аб'яднальным фактарам для ўсіх народаў былога СССР.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што гэты Дзень Перамогі ад папярэдніх адрознівае тое, што сёння аднадушна прызнаецца і адкрыта, несарамліва гаворыцца пра перамогу савецкага народа. "Гэта вельмі важна. Розныя спробы рабіліся прынізіць ролю савецкага народа ў гэтай перамозе, нашу ролю, нашых народаў аж да абвінавачванняў у тым, што мы развязалі гэту страшную трагедыю ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Дзякуючы таму, што мы з'ядналіся, мы не саромеемся гаварыць аб сваёй перамозе, мы адкрыта падкрэсліваем, прычым усе, значнасць гэтай перамогі, і яна заключаецца ў тым, што мы ўратавалі сусветную цывілізацыю ад гібелі, прытушылі галасы нашых нядобразычліўцаў", - сказаў беларускі лідар. Ён дадаў, што гэта асабліва важна таму, што "маладое пакаленне павінна разумець, што гэта была наша перамога, цаніць і верыць у яе".
Прэзідэнт Беларусі нагадаў, што ў свой час, абмяркоўваючы небяспечныя выклікі і з'явы на тэрыторыі АДКБ, кіраўнікі дзяржаў разважалі аб Афганістане, Сірыі, Іраку і ўсё гэта здавалася, прынамсі для Беларусі, далёкім тэатрам ваенных дзеянняў. "Аказваецца, свет настолькі цесны і дынамічны, што гэта зараза хутка распаўзаецца па планеце і сёння ўжо каля парога не толькі Таджыкістана, Арменіі, Кыргызстана і Расіі, але і Беларусі з'явіліся гэтыя непрымальныя з'явы", - сказаў беларускі лідар, маючы на ўвазе Украіну.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў гэтым плане ўжо шмат сказана, аднак час змяняе падыходы дзяржаў АДКБ. Паводле яго слоў, ва Украіне адбыліся падзеі, якія не даюць магчымасці спакойна сядзець убаку і глядзець на тое, што там адбываецца. На думку Кіраўніка беларускай дзяржавы, асабліва гэта датычыцца падзей у Адэсе. "Гэта наогул вядзе нас да нядобрых паралеляў. І я гляджу: на экранах тэлевізараў ужо з'явіліся гэтыя паралелі. Мы помнім Хатынь, калі некалькі соцень вёсак на тэрыторыі Беларусі былі спалены фашыстамі вось па такім прынцыпе", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
"Непрымальныя такія дзеянні ў любых дзяржавах і тым больш непрымальна будзе, калі мы спакойна будзем глядзець на тое, што адбываецца. Гэта перш за ўсё датычыцца Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Мы, зразумела, не можам спакойна на гэта глядзець, таму што там нашы людзі і яны просяць ратунку і патрабуюць рэагавання на такія рэчы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Сітуацыя ва Украіне развіваецца вельмі хутка, і што насцярожвае, дык гэта абсалютна неадэкватнае рэагаванне з боку нашых, калі іх так можна назваць, заходніх партнёраў. Проста дзіўнае рэагаванне. У адной сітуацыі гэта нельга, у другой - гэта можна і падтрымліваецца. Гэта няправільныя падыходы", - лічыць Кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Ішла б дыпламатычная перапалка. Але тут гінуць людзі, і сусветная супольнасць павінна ў гэтым выпадку выступаць кансалідавана, з пазіцыі канкрэтных крытэрыяў, якія пры ацэнцы павінны быць адназначнымі. Не павінна быць двайных падыходаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі лічыць, што існуючая сітуацыя сведчыць аб тым, што ў свой час было прынята правільнае рашэнне аб аб'яднанні ў Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы. "Сёння ні Беларусь, ні Таджыкістан, Кыргызстан, Арменія, не кажучы ўжо пра Расію, не могуць спакойна жыць, не думаючы аб тым, што эта далёка, што гэта не ў нас", - сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка лічыць сімвалічнай гэту сустрэчу кіраўнікоў пяці дзяржаў, якая праходзіць напярэдадні Дня Перамогі. "Не дай бог штосьці здарыцца, мы павінны быць гатовы разам абараніць наш суверэнітэт і незалежнасць", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. На яго думку, гэта асабліва важна ў той час, калі Захад фактычна пайшоў на эскалацыю напружанасці, але пакуль праз эканоміку, фінансы, спрабуючы ўвесці канкрэтныя эканамічныя санкцыі.
"Мы не задзейнічалі галоўны адказ у гэтай сітуацыі. Нашы ж унутраныя магчымасці пры аб'яднанні ў разы павялічваюцца, і мы можам пераадолець гэтыя санкцыі, я абсалютна ўпэўнены, і баяцца нам тут абсалютна няма чаго", - сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў гэтай сітуацыі неабходна задзейнічаць унутраны патэнцыял. "А ён узаемадапаўняльны: калі чагосьці няма ў Расіі, гэтага хапае ў іншых рэспубліках, калі ў рэспубліках чагосьці не хапае, гэта ёсць у Расіі. Таму трэба глядзець больш на тое, каб мабілізавацца і праз унутраныя рэзервы пераадолець гэтыя наступствы, хоць яны не такія небяспечныя", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. Ён звярнуў увагу, што Беларусь ужо не адзін дзясятак гадоў перажывае санкцыі і ведае, што гэта такое і да чаго яны могуць прывесці.
"Мы ў любой сітуацыі выстаім", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Вы, Уладзімір Уладзіміравіч, павінны ведаць, што мы будзем побач, плячо ў плячо, і я гавару гэта не толькі таму, што тут мы сабраліся перад СМІ, у нас проста выйсця іншага няма, як быць разам. Паасобку - будзе тое, што ва Украіне", - падкрэсліў беларускі лідар.
Кіраўнікі пяці дзяржаў не толькі абмяняліся думкамі па крызіснай сітуацыі ва Украіне, але абмеркавалі таксама актуальныя пытанні супрацоўніцтва паміж краінамі, развіццё інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы, сумесныя меры ў рамках АДКБ па безумоўным забеспячэнні бяспекі народаў.
Пазней адбылася двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Уладзіміру Пуціну скаардынаваць сумесныя дзеянні па Украіне.
"Я не стану ўтойваць, нас вельмі хвалюе сёння тое, што адбываецца ва Украіне. Не з пункту гледжання таго, што мы чагосьці баімся, як нас тут пачынаюць запалохваць, а з пункту гледжання таго, што там адбываецца. Таму што падзеі ў Адэсе наогул не ўкладваюцца ні ў якія рамкі", - адзначыў беларускі лідар, прапанаваўшы за кадрам адкрыта пагаварыць аб сітуацыі ва Украіне. "Таму што, напэўна, крызіс гэты заўтра не скончыцца, а ён уплывае непасрэдна як на вас, так і на нас", - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі прапанаваў абмеркаваць пытанне так званых санкцый адносна Расіі з боку Захаду. "Спроба націснуць на Расію, зразумела, уплывае на нас. І я ўпэўнены, што нам трэба ўнутрана мабілізаваць рэзервы, і мы прымножым тое, што ў нас было, без усялякіх падачак або абяцанняў з боку Захаду", - сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што напярэдадні знаходзіўся паўдня ва Урадзе Расійскай Федэрацыі, дзе была праведзена вялікая работа з Прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым, віцэ-прэм'ерамі, міністрамі па даўзгадненні некаторых момантаў Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць гэту тэму.
Уладзімір Пуцін адзначыў, што хацеў бы абмеркаваць увесь комплекс двухбаковых адносін, у тым ліку і эканамічныя, і сацыяльныя пытанні, а таксама сумесныя крокі дзвюх краін у Мытным саюзе, планы па стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза.
Прэзідэнт Расіі падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за візіт у Маскву напярэдадні Дня Перамогі. "Ведаю, што вы цяпер рыхтуецеся і да гэтага свята, і да чэмпіянату свету па хакеі, спраў шмат, тым не менш, вы знайшлі час, прыехалі. Мне здаецца, гэта зразумела. Расія і Беларусь як былыя састаўныя часткі Савецкага Саюза ўнеслі вялікі ўклад і панеслі вялікія страты ў барацьбе з нацызмам. Таму быць у гэтыя дні разам - натуральная справа", - адзначыў ён.
Прэзідэнт Беларусі таксама павіншаваў расіян з надыходзячым святам. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што на 70-годдзе Вялікай Перамогі расіяне і беларусы павінны разам прайсці ў парадзе па Краснай плошчы.
"Мы сапраўды былі разам і тады, і пасля гэтага, і цяпер, - сказаў беларускі лідар. - Нам трэба будзе з вамі падумаць аб тым, каб на парадзе беларусы і расіяне неяк прадэманстравалі гэта. Думаю, гэта будзе нармальна, калі на Краснай плошчы нашы падраздзяленні будуць прымаць удзел".
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што беларускі бок заўсёды запрашае да сябе на парад часці расійскай арміі. "Думаю, што, калі ў вас будзе такая згода, прадумаем гэта пытанне і прадэманструем гэта лішні раз праз 70 гадоў пасля нашай Перамогі", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.