Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Кэцянам
Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з'яўляецца асновай у развіцці адносін Беларусі з Кітаем. Аб гэтым заявіў 17 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Пекіне з Прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Кэцянам.
"Учора са Старшынёй КНР мы прыйшлі да адзінай думкі, што якія б ні былі нашы адносіны, і асабістыя, і міждзяржаўныя, усё роўна асновай усяму будзе эканоміка. Я папрасіў яго, каб ён дапамог мне, нашай дэлегацыі ўстанавіць з вамі кантакты ў гэтых адносінах на перспектыву, каб мы больш інтэнсіўна рухаліся ў сферы эканомікі, фінансаў, каб КНР больш актыўна працавала ў Беларусі", - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў вялікі ўплыў Кітая на міжнароднай арэне. "Кітай сёння, як я часта кажу, - імперыя. Гэта краіна, без якой не вырашаецца ніводнае пытанне ў свеце, і яна павінна ісці ў Еўропу. Мы гатовы садзейнічаць гэтаму, перш за ўсё эканамічна", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, цяпер у беларуска-кітайскіх адносінах неабходна рэалізоўваць больш амбіцыйную задачу - нарошчваць у крэдытна-інвестыцыйным супрацоўніцтве менавіта інвестыцыйны складальнік. Беларускі бок асабліва зацікаўлены ў прыцягненні інвестараў у Кітайска-беларускі індустрыяльны парк. "Будзем удзячны Ураду Кітая за аказанне максімальнага садзейнічання ў гэтым пытанні. Мы зацікаўлены, каб у нашым парку ўвесь свет убачыў самыя перадавыя кітайскія тэхналогіі і распрацоўкі", - адзначыў беларускі лідар.
Прыярытэтнымі сектарамі ў гэтых адносінах з'яўляюцца біяфармацэўтыка, новыя матэрыялы, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі ўдасца паспяхова ажыццявіць гэты маштабны праект, які не мае аналагаў у Еўропе.
У сваю чаргу Лі Кэцян звярнуў увагу на тое, што Аляксандр Лукашэнка шмат разоў наведваў КНР і з'яўляецца даўнім сябрам Кітая. Ён выказаў упэўненасць, што гэты візіт Прэзідэнта Беларусі дасць магчымасць вывесці двухбаковыя адносіны на якасна новы ўзровень і надасць новы імпульс шматпланаваму супрацоўніцтву.
Сёння адбылася таксама сустрэча Прэзідэнта Беларусі са Старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Юй Чжэншэнам.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што разлічвае на падтрымку Народнага палітычнага кансультатыўнага савета ў развіцці адносін Беларусі з Кітайскай Народнай Рэспублікай.
Юй Чжэншэн заўважыў, што ў Кітаі шырока вядома аб дзейнасці Прэзідэнта Беларусі і ў прыватнасці аб яго намаганнях па развіццю дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. "Больш таго, вы як Прэзідэнт Беларусі вельмі сур'ёзна выконваеце свае абавязкі па абароне незалежнасці і забеспячэнню росту магутнасці сваёй краіны", - падкрэсліў ён. Юй Чжэншэн таксама выказаў упэўненасць, што гэты візіт Кіраўніка беларускай дзяржавы, у ходзе якога падпісана дэкларацыя аб устанаўленні адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства, будзе стымуляваць дружбу і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.
"Мне вельмі прыемна атрымаць ад Вас такую ацэнку. Таму што і Вы, і той орган, які Вы ўзначальваеце, вельмі аўтарытэтныя ў КНР. Я ведаю, што без рэкамендацыі і парады вашага камітэта не прымаецца ніводнае стратэгічнае рашэнне ў Кітаі, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. - Гэта своеасаблівая "група мудрацоў" Вялікага Кітая, якая дзейнічае ў інтарэсах КНР і аб'ядноўвае не толькі ўсё насельніцтва Кітая, але і людзей, якія сёння па розных прычынах апынуліся за межамі сваёй радзімы".
"Спадзяюся, што Ваша веданне аб беларуска-кітайскіх адносінах, Вашы ацэнкі, якія Вы выказалі, будуць сур'ёзным залогам таго, што Вы будзеце раіць органам улады падтрымліваць з намі такія ж дружалюбныя адносіны, якія існуюць сёння. Прынамсі, мы гэтага хацелі б", - дадаў беларускі лідар.
Члены афіцыйнай беларускай дэлегацыі сёння таксама правялі шэраг перагавораў. Усяго ў рамках візіту Прэзідэнта Беларусі ў КНР падпісана 36 дакументаў, якія ахопліваюць праекты, пагадненні і мемарандумы на агульную суму амаль $1,5 млрд.
17 ліпеня завяршыўся афіцыйны візіт Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Кітайскую Народную Рэспубліку.