Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі дзелавых колаў Кітая
- 1
Ва ўзаемадзеянні Беларусі і Кітая неабходна
павялічваць прамое інвесціраванне. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў
Кітайскай Народнай Рэспублікі, дэлегацыю якіх узначальваў старшыня праўлення
Кітайскай нацыянальнай машынабудаўнічай карпарацыі "Сінамач" Жэнь Хунбінь.
Вітаючы прадстаўнічую дэлегацыю кітайскага бізнесу на беларускай зямлі, Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што тут яны знойдуць сферы прыкладання для самых дзелавых талентаў і ідэй. "Сённяшні візіт з'яўляецца заканамернай рэалізацыяй нашых даверных і дружалюбных дамоўленасцей са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і прэм'ерам дзяржсавета КНР", - сказаў Прэзідэнт.
Ён нагадаў, што ў ліпені 2013 года кіраўнікамі Рэспублікі Беларусь і КНР была падпісана сумесная дэкларацыя, у якой закладзены асноўны прынцып узаемадзеяння дзвюх краін на перспектыву: усебаковае стратэгічнае партнёрства. У дэкларацыі адзначана агульнае імкненне Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі вывесці супрацоўніцтва на новы ўзровень з акцэнтам на інвестыцыі ў сучасныя высокатэхналагічныя праекты.
"Мы паспяхова перайшлі ад простага гандлю да рэалізацыі крэдытна-інвестыцыйных праектаў у розных сферах. Сярод іх - энергетыка, дрэваапрацоўка, будаўніцтва, транспарт, асваенне космасу. Аднак нам неабходна пашыраць узаемадзеянне ў форме прамога інвесціравання", - упэўнены Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў важнасць таго, што 19 чэрвеня быў закладзены першы камень на будаўніцтве Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, і сёння ён падпісаў указ, звязаны з гэтым праектам. "У Беларусі пачынае адлік новы праект. І мы павінны рэалізаваць яго ў самыя сціслыя тэрміны", - асабліва адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён выказаў удзячнасць ураду Кітая, карпарацыі "Сінамач" і кампаніі "КАМСЕ" за садзейнічанне ў пачатку ажыццяўлення праекта. У якасці першага рэзідэнта парку выступае адзін з лідараў у сферы высокіх тэхналогій і тэлекамунікацый - кітайская карпарацыя "Хуавэй". Гэта кампанія будзе размяшчаць у парку Цэнтр навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх распрацовак. Прычым размова ідзе не толькі аб навукова-даследчых распрацоўках, але і стварэнні гатовага прадукту. "Такі падыход у поўнай меры адпавядае нашай стратэгічнай мэце - размясціць тут самыя перадавыя тэхналогіі", - заўважыў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што хутка возьмуць прыклад з "Хуавэй" і іншыя кітайскія кампаніі, у першую чаргу тыя, кіраўніцтва якіх прысутнічае на гэтай сустрэчы. Прыярытэтнымі сектарамі, якія намечана развіваць у парку, з'яўляецца электроніка, тонкая хімія, біятэхналогіі, машынабудаванне, новыя матэрыялы.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер пастаўлена больш амбіцыйная задача - маштабная інфарматызацыя краіны і гэта адзін з прыярытэтаў развіцця Беларусі. "Не так даўно мной прыняты шэраг адпаведных рашэнняў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў упэўненасць, што сваё месца ў парку змогуць заняць і праекты ў сферы інфарматызацыі.
На думку Прэзідэнта, прысутнасць на сустрэчы прадстаўнікоў кампаній, якія з'яўляюцца сусветнымі лідарамі ў гэтай сферы, дасць магчымасць у бліжэйшыя гады рэзка актывізаваць работу ў гэтым напрамку. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі створаны найбольш спрыяльныя ўмовы для рэзідэнтаў парку ў выглядзе беспрэцэдэнтных падатковых ільгот.
Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што пры далейшай падтрымцы кітайскага ўрада, актыўным удзеле буйнога бізнесу Кітая ў Беларусі ўжо ў бліжэйшы час будзе дадзены старт узаемавыгадным праектам.