Сустрэча з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам
- 6
Сёння ў рамках рабочага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Расійскую Федэрацыю адбылася сустрэча Кіраўніка дзяржавы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.
У Патрыяршым і Сінадальным духоўна-адміністрацыйным цэнтры Рускай праваслаўнай царквы (Краснадарскі край) бакі абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі, якое будзе шырока адзначацца ў Беларусі, Расіі і Украіне. У прыватнасці, у цэнтры ўвагі была падрыхтоўка да ўрачыстасцей, якія пройдуць у канцы ліпеня ў Мінску.