Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з намеснікам Старшыні Цэнтральнага ваеннага савета КНР Сюй Цылянам
- 1
Беларусь разлічвае на паглыбленне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з КНР. Аб гэтым Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з членам Палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, намеснікам Старшыні Цэнтральнага ваеннага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі генерал-палкоўнікам Сюй Цылянам.
"У нас ёсць шэраг цікавых сумесных праектаў. Я гатовы, калі гэта неабходна, абмяркоўваць сёння перспектывы гэтых праектаў, ход іх рэалізацыі. Шчыра кажучы, мы вельмі разлічваем на паглыбленне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР у мэтах узмацнення нашай абараназдольнасці", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, візіты высокіх кіраўнікоў ваеннай сферы Кітая сведчаць аб даверным супрацоўніцтве дзвюх краін у гэтай галіне. "Наша гандлёва-эканамічнае, палітычнае супрацоўніцтва, якое падмацоўваецца ў тым ліку ўзаемнымі візітамі вельмі высокага ўзроўню, сведчыць аб тым, што ў нас устанавіліся вельмі блізкія адносіны стратэгічнага характару, і ў Беларусі гэта вельмі высока цэняць", - падкрэсліў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
У сваю чаргу Сюй Цылян адзначыў, што мэта яго візіту - умацаванне стратэгічнага даверу паміж Беларуссю і КНР, а таксама ўмацаванне супрацоўніцтва ў грамадзянскай і ваеннай галіне, традыцыйна дружалюбных адносін. Ён падкрэсліў, што і ў Беларусі, і ў Кітаі ўдзяляюць вялікую ўвагу развіццю стратэгічнага супрацоўніцтва.
Сюй Цылян таксама перадаў Аляксандру Лукашэнку найлепшыя пажаданні ад імя Старшыні КНР Сі Цзіньпіна.