Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Намеснікам Прэм'ер-міністра - Міністрам замежных спраў Лаоса Тханглунам Сісулітам
- 1
Беларусь і Лаос павінны выходзіць на прамыя кантакты ў гандлі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 чэрвеня на сустрэчы з Намеснікам Прэм'ер-міністра - Міністрам замежных спраў Лаоса Тханглунам Сісулітам.
"Рады, што ў бліжэйшы час адбудзецца візіт Прэзідэнта Лаоса ў Беларусь. Гэта вельмі добра, таму што мы выходзім на прамыя кантакты паміж Беларуссю і Лаосам", - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што раней кантакты па эканамічных пытаннях часам ажыццяўляліся праз В'етнам, аднак цяпер па многіх напрамках краіны могуць супрацоўнічаць напрамую.
Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на дружалюбны характар адносін, які склаўся з даўніх часоў паміж Беларуссю і Лаосам.
У сваю чаргу Тханглун Сісуліт падкрэсліў важнасць маючага адбыцца візіту Прэзідэнта Лаоса ў Беларусь для нарошчвання плённага супрацоўніцтва.