Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ва Украіне Валянцінам Вялічкам

    Стан і перспектывы развіцця беларуска-ўкраінскіх адносін абмяркоўваліся сёння на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ва Украіне Валянцінам Вялічкам.

    "Хацеў бы пачуць ад вас інфармацыю аб сітуацыі, што складваецца ва Украіне, тых праблемах, якія сёння існуюць у нашых адносінах. Для нас гэта вельмі важна. Гэта вельмі блізкая нам краіна. Мы вельмі сур'ёзна гандлюем з Украінай, і ў нас ёсць шэраг нявырашаных пытанняў, у тым ліку па граніцы, старыя даўгі Украіны перад Беларуссю. Няхай яны невялікія, але тым не менш. Як тут у нас складваецца сітуацыя?" - пацікавіўся Кіраўнік дзяржавы.

    "Магчыма, нам у бліжэйшы час з Прэзідэнтам Украіны давядзецца абмеркаваць усе гэтыя пытанні", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

    Валянцін Вялічка далажыў Прэзідэнту аб тым, як развіваюцца беларуска-ўкраінскія адносіны на сучасным этапе, у тым ліку ва ўмовах інтэграцыйных працэсаў, магчымага ўдзелу ў іх Украіны.

    Пасол адзначыў дынамічнае развіццё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Беларусь у 2012 годзе заняла чацвёртае месца па тавараабароту з Украінай пасля Расіі, Кітая і Германіі. Аб'ём гандлю перавысіў $7,8 млрд. пры дадатным сальда ў памеры $3,2 млрд.