Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі Сяргеем Шпегуном
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 16 студзеня правёў рабочую сустрэчу з начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Сяргеем Шпегуном.
На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні стварэння рэспубліканскай інфармацыйнай платформы, якая ўключае ў сябе апорную сетку перадачы даных і рэспубліканскі цэнтр апрацоўкі даных.
Як далажыў начальнік ААЦ, апорная сетка цяпер ужо манціруецца, завяршыць яе будаўніцтва плануецца ў снежні 2014 года. Стварэнне рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі даных плануецца завяршыць да канца 2015 года. Работа вядзецца ў рамках інвестпраекта агульным аб'ёмам каля $300 млн.
Платформа будуецца на аснове сучасных тэхналогій і будзе адпавядаць усім сусветным стандартам.
Таксама абмяркоўвалася дзейнасць Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг, задача якога ў забеспячэнні электроннага міжведамаснага дакументаабароту.
Сяргей Шпягун растлумачыў, што розныя суб'екты гаспадарання, галіны і міністэрствы самастойна займаліся пытаннямі інфарматызацыі. Але з-за вельмі высокага кошту тэлекамунікацыйнага абсталявання і яго абслугоўвання затраты былі значнымі. "Дзяржава, стварыўшы агульную платформу, эканоміць на закупках абсталявання і абслугоўванні", - адзначыў ён.
Асобна Кіраўнік дзяржавы закрануў тэму аказання Беларуссю паслуг пропуску міжнароднага трафіку. "За гэта мы атрымліваем пэўныя грошы, і грошы нядрэнныя, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Але спецыялісты ўсё часцей падкрэсліваюць, што мы нямала страчваем з-за шэрага трафіку. Вы прапануеце пэўную сістэму кантролю за ім, але пры гэтым пераконваеце мяне ў тым, што гэта не прынясе нейкага ўрону нашай краіне, і мы, наадварот, павялічым паступленні ў бюджэт. Вядома, змагацца супраць гэтага трафіку адназначна трэба, і паступленні ў бюджэт, зразумела, павінны павялічвацца. Хачу, каб вы мяне праінфармавалі ў гэтай частцы".
Па выніках рабочай сустрэчы Прэзідэнт паставіў задачу і ў далейшым развіваць абазначаныя напрамкі, павышаць іх якасць, каб Беларусь адпавядала сучасным патрабаванням у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.